Государственное учреждение образования "Ясли-сад №143 г.Гомеля"

246000, г.Гомель, ул.  П.Бровки 39, тел. +375232 568993, +375232 569022, 

 E-mail:Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..

Время работы: 07.30-18.00 

Беларуская старонка

 

20191

 

 

2

Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь.
У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з'яўляюцца яе Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн.

Прававое рэгуляванне, парадак выкарыстання і апісанне дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, устаноўленых Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, вызначаюцца Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 лiпеня 2004 г. нумар 301-З "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь".

Герб нашай краіны адлюстроўвае асноўныя нацыянальныя і духоўныя каштоўнасці беларусаў:грамадзянскае адзінства, працавітасць, міралюбівасць, гатоўнасць пастаяць за сваю свабоду і суверэннасць. Герб можа расказаць пра нашу краіну, яе гісторыю і насельнікаў.

 gerb

1. Першае, на што зверне ўвагу кожны – гэта зялёны контур граніц Беларусі ў залатых промнях сонца. Гэта сімволіка зразумела кожнаму: усе свае думкі грамадзяне накіроўваюць да Айчыны: гэта наша зямля, нам чужой не трэба, але сваёй мы не аддадзім.
 2. Вянок з калосся – увасабляе перамогу, разам з тым гэта сімвал памяці і непарыўнай сувязі з продкамі, знак удачы.
 3. Канюшына – сімвал сувязі са стваральным светам раслін і жывёл.
 4. Лён – сімвал працы, знак дабра, дастатку.
 5. Зямны шар – знак таго, штонаша краіна ўспрымае ўсе народы Зямлі як раўнапраўных сяброў і партнёраў, гатова з імі сябраваць і гандляваць. Яднанне Зямлі і Сонца сімвалізуе жыццё.
 6. Чырвоная зорка – сімвал чалавека і чалавецтва, знак мужнасці і высокіх памкненняў. Герб абвіты чырвона-зялёнай стужкай з надпісам залацістага колеру «Рэспубліка Беларусь».
  Дзяржаўны герб, як сонца свеціць.
   У нашым сэрцы над зямлёй.
  I Беларусь у белым свеце
 Нязгаснай славіцца красой.
Дзяржаўны сцяг нашай краіны. Ён адлюстроўвае важныя звесткі пра Беларусь.
sm full

Наш сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальных палос: верхняй чырвонага колеру і ніжняй зялёнага колеру. Чырвоны колер са старажытных часоў служыць знакам Сонца, сімвалізуе братэрства, справядлівасць. Ён азначае перамогу, шчаслівае жыццё. Зялёны колер - гэта колер прыроды, колер палёў і лясоў. Зялёны колер – колер дабрыні і росту, развіцця, дабрабыту і міру.

 Сцяг Беларусі мае нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі. Ён сімвалізуе якасці народа: працавітасць і высокае майстэрства. У цэнтры арнамента– ромб – гэта старажытная выява багіні Зямлі і Ўрадлівасці, а маленькія ромбікі – сімвалы засеянага поля. Такім чынам, беларускі сцяг расказвае гісторыю нашага народа. Сцяг берагуць і абараняюць. Ён прадстаўляе Беларусь ў свеце, упрыгожвае вуліцы і плошчы ў вялікія святы, лунае ў небе на Алімпійскіх гульнях.

Гукавай эмблемай дзяржавы з’яўляецца гімн. Гімн – гэта ўрачыстая, велічная песня. Яна выконваецца на розных урачыстасцях, святах, а таксама ў трагічныя часы існавання дзяржавы. Каб паказаць сваю павагу да Радзімы, гімн слухаюць стоячы. 

15a519c3916e

 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь — кіраўнік дзяржавы, гарант Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, прадстаўнік Рэспублікі Беларусь у адносінах з іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

lukashenko

 

Удовлетворены ли вы проведением воспитательной работы

Да - 100%
Нет - 0%
The voting for this poll has ended